Белорусский портал в Казахстане

Купалле не ведае межаў



У Віцебску Купалле ўпершыню стане міжнародным: беларусы адсвяткуюць яго разам з латышамі.

— Гэта стане магчымым у рамках рэалізацыі праекта "Даўгаўпілс і Віцебск: культурнае супрацоўніцтва і развіццё" праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Латвія — Літва — Беларусь", — паведамілі ў "Цэнтры культуры "Віцебск".

Ужо адбыўся сход менеджараў па культуры, у рамках якога быў разгледжаны шэраг пытанняў па арганізацыі купальскага мерапрыемства. Удзельнікі праекта вывучылі асаблівасці святкавання Івана Купалы (або Янава дня, згодна з латышскімі традыцыямі) у Беларусі і Латвіі, абмеркавалі сцэнарны план будучага мерапрыемства. А таксама пазнаёміліся з канцэртнымі праграмамі Цэнтра культуры "Віцебск" і Цэнтра латышскай культуры.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 9 чэрвеня 2012

 18:31 9.06.2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/896/14560
Текущая дата: 01.06.2024