Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы са студэнтамі ў БДУІР расказаў аб падыходах да пытання вяртання суграмадзян у краіну.
"Мая вам парада, зыходзячы з майго досведу, вы ні ў якім разе не адрывайцеся ад сваёй зямлі. Вось мы бачым цяпер гэтых збеглых. Прэс-сакратар у мяне. Яны туды ёй тэлефануюць: "Перадайце Прэзідэнту"! Пісьмы мне пішуць: "Мы памыліліся, хочам (вярнуцца.)". Я гавару: "Калі ласка, у нас камісія, генпракурор узначальвае". Туды ў камісію ідзіце, даказвайце, - сказаў Прэзідэнт. - Яны ж усе здымаліся на фоне БЧБ-сцягаў і іншае. А гэта ўсё застаецца. У нас жа цэлы архіў. Ты прыходзіш: так, ты чаго там рабіў? Яны думаюць, што мы не ведаем, чым яны займаліся".
Паводле слоў Прэзідэнта, кожнаму трэба растлумачыць свае дзеянні, бо ўсялякае бывае. "Бывае ж, што памыліўся чалавек. Ну давай. Мы ж зацікаўлены ў тым, каб ты вярнуўся на радзіму. Гэта вельмі важна і для мяне асабіста. Але калі ты вінаваты, ты павінен адказаць у адпаведнасці з законам. Ідзі ў камісію", - сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што тады многія людзі, асабліва маладыя, не разумелі і "паперлі" ў агульнай масе. "Адна справа, калі ты недзе там у натоўпе ішоў, а іншая - калі ўчыняў крымінальнае злачынства. Разбіраемся з мэтай таго, каб іх вярнуць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Але тыя, хто за сабой грашок сур`ёзны маюць, яны сюды не вернуцца".
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што грошы якія цяпер Захад выдзяляе на беларускіх збеглых і апазіцыю, траціць вярхушка, а да астатніх гэтыя сродкі проста не даходзяць: "Грошы праз іх выдзяляюць, а яны гэтыя грошы трацяць. А гэтым, я іх небаракамі называю, якія пабеглі на Захад, а ім грошай няма". У выніку гэтым людзям у той жа Польшчы даводзіцца згаджацца на самую простую работу, накшталт мыцця посуду.
"Таму я гавару: вы не адрывайцеся ад зямлі і ніколі не спяшайцеся. Цярпенне. І перачакаць трэба нейкі час. Менавіта так трэба рабіць. Ні ў якім разе ні з сяго ні з таго нікуды не кідацца. Не спяшайцеся ніколі. Так, трэба ісці хутка, але не спяшаючыся. Акуратна. Думайце, вывярайце, збірайцеся, райцеся. Але замацуйцеся на сваёй зямлі", - параіў Прэзідэнт.
27 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
27 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/9/75364
Текущая дата: 17.11.2024