Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 30 верасня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 92 дні.

Якія падзеі адбыліся 30 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 30 верасня

У 1472 годзе Іаган Гутэнберг выдаў у Майнцы першую ў Еўропе друкаваную кнігу, зараз вядомую як "Біблія Гутэнберга" або "42-радковая Біблія".
У 1791 годзе ў Вене адбылася прэм’ера апошняй оперы Моцарта "Чароўная флейта".

Хто нарадзіўся 30 верасня

1892 год: Зоська Верас, беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка,
1931 год: Ніл Гілевіч, дзеяч беларускай культуры, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык, фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Ганс Вільгельм Гейгер і брытанская актрыса Дэбора Кер.

30 верасня ў народным календары

Сёння вернікі шануюць памяць пакутніц Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі. Гэты дзень лічыўся дзявоцкім святам.

Пакуль старыя жанчыны збіраліся ў хатах, чыталі Біблію і маліліся, маладыя дзяўчаты ладзілі танцы, гульні, спявалі песні і гадалі. Лічылася, што гэты дзень спрыяльны для навядзення любоўных чараў.

Назіралі таксама за надвор`ем. Калі раніцай было пахмурна, наступныя некалькі дзён надвор`е будзе добрае. Калі ідзе дождж, вясна будзе ранняя, а калі, наадварот, суха – зіму яшчэ прыйдзецца доўга чакаць.

Sputnik, 30 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/9/75388
Текущая дата: 17.11.2024