Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за суткі ліквідавана 9 лясных пажараў



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Паводле аператыўных звестак з 6.00 14 ліпеня да 6.00 15-га, ліквідавана 9 лясных пажараў на агульнай плошчы 3,731 га, 1 тарфяной пажар на плошчы 0,01 га і 6 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 1,247 га», — распавялі ў прэс-службе.

Акрамя таго, за суткі зарэгістравана 20 надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару. Знішчаныя 5 і пашкоджаныя 14 будынкаў.

Звязда, 15 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/90/70112
Текущая дата: 06.10.2024