Знакамітая бялыніцкая гаспадарка зноў дэманструе высокія вынікі.
Героі жніва — экіпаж у складзе Мікалая Дарэчкіна і Яўгена Сарбаева, а таксама моладзевы тандэм Яўгена Шалкоўскага і Віктара Васільева.
Павіншаваць перадавікоў і ўручыць ім Дыпломы, Падзякі, падарункі і зоркі на камбайны прыехалі прадстаўнікі абласной і раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК, абкама і райкама БРСМ. Разам з камбайнерамі быў адзначаны і кіроўца Генадзь Костусеў, які перавёз 1000 тон збожжа.

— Цешыць, што сёлетняя ўборачная ідзе паскоранымі тэмпамі. Людзі стараюцца, укладваюць душу ў сваю справу, — падзяліўся старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Пятровіч. — На сённяшні дзень на Магілёўшчыне ўжо тры экіпажы, якія намалацілі па тры тысячы тон збожжа. У тым ліку першы сярод моладзевых.
Нэлі Зігуля
Звязда, 18 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/90/70598
Текущая дата: 19.11.2024