Арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ў Беларусі ў студзені — ліпені пабудавалі 21 тыс.кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1 937,8 тыс. кв. м жылля, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 755 тыс.кв. м, або 39% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 547,5 тыс. кв. м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 657,2 тыс.кв. м жылля, або 33,9% ад агульнага ўводу па краіне.
Звязда, 21 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/90/70678
Текущая дата: 19.11.2024