Белорусский портал в Казахстане

Інтэрактыўныя пляцоўкі МУС будуць працаваць на «Славянскім базары ў Віцебску»



Інтэрактыўныя пляцоўкі МУС будуць працаваць на «Славянскім базары ў Віцебску» з 13 па 16 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Інтэрактыўныя лакацыі ад МУС будуць працаваць у цэнтральнай частцы горада над Дзвіной у рамках акцыі МУС «За бяспеку — разам!». Усім наведвальнікам будуць даступныя яркія фотазоны, таксама будуць прадэманстраваны імклівыя затрыманні ўмоўных злачынцаў супрацоўнікамі спецпадраздзяленняў, хуткаснае манеўраванне ад ДАІ, выступленні кінолагаў і іх падапечных, аўтапарад рэтрааўтамабіляў і сучаснай тэхнікі.

Упершыню на пляцоўках беларускіх праваахоўнікаў можна будзе ўбачыць паласу перашкод Bison Race з супрацоўнікамі АМАПа, эксклюзіў ад духавога аркестра ўнутраных войск, будуць арганізаваны спаборніцтвы для самых маленькіх, у рамках работы пляцовак кожны жадаючы таксама зможа адчаканіць памятную манету. І гэта, падкрэсліваюць у ведамстве, далёка не ўсе сюрпрызы, якія падрыхтаваны для гасцей фестывалю «Славянскі базар» міліцыянерамі. На інтэрактыўных пляцоўках МУС таксама можна будзе сустрэць знакамітых беларускіх спартсменаў і стаць удзельнікам акцыі «Праспяваем гімн разам».

Звязда, 10 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/91/70049
Текущая дата: 06.10.2024