Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
17 жніўня кіраўнікі ваенных дэлегацый, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, грамадскія дзеячы і журналісты наведаюць памятныя для беларусаў мясціны.
Пленарнае і секцыйнае пасяджэнне кангрэса пройдзе ў Цэнтральным доме афіцэраў 18 жніўня. Падчас кангрэса на пляцоўцы каля Цэнтральнага дома афіцэраў будуць функцыянаваць тэматычныя выставачныя экспазіцыі.
У форуме прымуць удзел прадстаўнікі больш як 30 краін. Кангрэс сабраны па ініцыятыве Міністэрства абароны, каб папярэдзіць свет аб рэальнай пагрозе неафашызму.
Звязда, 17 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/91/70574
Текущая дата: 19.11.2024