3 ліпеня ў Беларусі адзначаюць галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці.
Рашэнне пра яго святкаванне 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944 год), было прынята падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года. Да гэтага Дзень Незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да даты падпісання Вярхоўным Саветам БССР у 1990 годзе Дэкларацыі пра суверэнітэт Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Апазіцыя не прызнае афіцыйны Дзень Незалежнасці, лічачы, што адлік незалежнасці дзяржавы трэба весці з моманту абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікай Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце 25 сакавіка 1918 года. Штогод прадстаўнікі апазіцыі і іх прыхільнікі адзначаюць 25 сакавіка Дзень Волі.
Афіцыйныя ўрачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці пачаліся ў сталіцы 2 ліпеня са святочнага сходу ў Палацы Рэспублікі і ўскладання кветак да помніка Перамогі ў Мінску. У гэтых мерапрыемствах узялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва краіны.
Сёння святочную праграму ў сталіцы адкрыў ваенны парад каля стэлы "Мінск — горад-герой" з удзелам больш як 4.000 ваеннаслужачых і прыкладна 200 адзінак баявой тэхнікі. Перад трыбунамі гледачоў прайшла тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны і асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі беларускай арміі. Агульная працягласць параднага разліку тэхнікі — больш за 2.000 метраў. У небе можна было бачыць асноўныя тыпы авіяцыйнай тэхнікі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны: баявыя верталёты Мі-8, Мі-24, знішчальнікі Су-27, МіГ-29, штурмавікі Су-25, вучэбна-баявыя Л-39.
Парад ваеннай тэхнікі працягне спартыўна-маладзёжнае шэсце "Алімпійскі карнавал". Масавыя гулянні пройдуць таксама каля Палаца спорту і ў парку Перамогі.
З 21.00 да 00.30 каля стэлы "Мінск — горад-герой" адбудзецца гала-канцэрт "Беларусь у маім сэрцы". Акцыя "Праспяваем гімн разам" пачнецца ў 22.55, а ў 23.00 — святочны салют з 30 залпаў.
Народныя гулянні будуць арганізаваны і ва ўсіх раёнах горада.
У мэтах бяспекі месцы правядзення масавых мерапрыемстваў будуць традыцыйна агароджаны, а пропуск будзе ажыццяўляцца праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя металадэтэктарамі.
Удзельнікам святкавання забаронена мець пры сабе зброю, выбуховыя рэчывы і спецыяльна прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян, а таксама праносіць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва і іншыя напоі, за выключэннем ахаладжальных у празрыстай пластыкавай тары ёмістасцю не больш як 0,5 л. Забаронена: праносіць буйнагабарытныя рэчы; прыходзіць з жывёламі і веласіпедамі; знаходзіцца ў стане ап`янення; праносіць відэа- і фотаапаратуру з дыяметрам аб`ектыва больш за 4 см (без адпаведнага дазволу).
Такія павышаныя меры бяспекі праваахоўныя органы пачалі прымяняць пасля падзей чатырохгадовай даўнасці, калі ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года падчас гала-канцэрта з нагоды Дня Незалежнасці каля стэлы "Мінск — горад-герой" прагрымеў выбух самадзейнага майстравання, у выніку якога былі траўмаваны больш за 50 чалавек.
Сталічная ДАІ рэкамендуе сёння адмовіцца ад асабістых аўтамабіляў і карыстацца паслугамі грамадскага транспарту.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/924/14901
Текущая дата: 17.11.2024