Белорусский портал в Казахстане

47 вайскоўцаў органаў пагранслужбы завяршылі навучанне ў Цэнтры падрыхтоўкі спецыялістаў пагранкантролю



47 вайскоўцаў органаў пагранічнай службы Беларусі завяршылі на гэтым тыдні навучанне і атрымалі пагоны прапаршчыкаў у Цэнтры падрыхтоўкі спецыялістаў пагранічнага кантролю ў Брэсце.

Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, усе выпускнікі цэнтра ўжо атрымалі прызначэнні і будуць служыць на пасадах кантралёраў і старшых кантралёраў. 90% з іх маюць вышэйшую адукацыю.

Рашэнне аб падрыхтоўцы кантралёраў для аддзяленняў пагранічнага кантролю было прынятае 51 год таму. У 1961 годзе на базе асобнага кантрольна-прапускнога пункта "Брэст" пачала функцыянаваць школа сяржанцкага складу па падрыхтоўцы малодшых кантралёраў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/925/14821
Текущая дата: 17.11.2024