Белорусский портал в Казахстане

Аб`ём вытворчасці харчовых прадуктаў у Беларусі ў студзені—маі 2012 года вырас на 5,4%



Аб`ём вытворчасці ў харчовай прамысловасці ў студзені—маі 2012 года павялічыўся на 5,4% адносна такога ж перыяду мінулага года і склаў 42 трлн. 115,1 млрд. рублёў, паведамляе Белстат.

Выпуск цукру за гэты перыяд знізіўся на 15,7% і склаў 165,1 тыс. тон. Пры гэтым запасы цукру на 1 чэрвеня склалі 81,6 тыс. тон, ці ў 2,5 разу больш за сярэднямесячны аб`ём вытворчасці.

Выпуск мяса ў студзені—маі павялічыўся на 1,8% (277,4 тыс. т), малака — на 14,1% (50,4 тыс. т), тытунёвых вырабаў — на 13% (13,2 млрд. шт.), піва — на 11,5% (18,7 млн. дал).

У той жа час знізілася вытворчасць алею на 14,7% (47 тыс. т), пладовых він і іншых ферментаваных напояў — на 28,9% (5,2 тыс. дал), мінеральнай вады — на 9,1% (9,3 млн. дал), плодаагароднінных кансерваў — на 4,7% (49,7 млн. умоўных слоікаў).

Запасы плодаагароднінных кансерваў на 1 чэрвеня перавысілі сярэднямесячную вытворчасць у 2,7 разу, крухмалу — у 8 разоў, каньяку — у 2,2 разу, круп — у 1,5 разу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/927/14706
Текущая дата: 16.11.2024