У Беларусі павялічваецца захворванне на рак, але пры гэтым змяншаецца смяротнасць ад яго, паведаміў галоўны пазаштатны анколаг Міністэрства аховы здароўя, дырэктар РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Алег Суконка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 13 чэрвеня.
Паводле яго слоў, за апошнія дзесяць гадоў захворванне (на 100 тыс. насельніцтва) павялічылася ў краіне на 34%. У 2011 годзе на рак захварэла больш як 44 тысячы чалавек. Пры захаванні існых тэмпаў росту "праз 20 гадоў колькасць штогод захварэлых дасягне 78.000 у год, што значна павялічыць нагрузку на сістэму аховы здароўя краіны". На пачатак 2012 года на дыспансерным уліку ў сувязі са злаякаснымі новаўтварэннямі знаходзілася амаль 250.000 чалавек, што склала больш як 2,5% насельніцтва краіны. Пры гэтым дзесяць гадоў таму, у 2001 годзе, на дыспансерным уліку стаяла 155 тысяч чалавек.
Суконка адзначыў, што "ў сувязі з пастаянным правядзеннем у Рэспубліцы Беларусь супрацьракавых мерапрыемстваў у апошнія гады працягвае павялічвацца разрыў паміж узроўнямі захворвання і смяротнасці". З 2002 года паказчыкі захворвання (на 100 тыс. насельніцтва) ўзраслі на 34,2%, а паказчыкі смяротнасці знізіліся на 5,6%, што "сведчыць пра несумненны прагрэс у дыягностыцы і лячэнні анкалагічных захворванняў".
Разам з тым на працягу многіх гадоў у структуры ўсіх прычын смерці анкалагічная паталогія займае другое месца пасля хвароб сістэмы кровазвароту. У Беларусі назіраецца тыповая для еўрапейскага кантынента сітуацыя, калі працягласць жыцця сярод мужчынскага насельніцтва больш за ўсё скарачаецца з прычыны смяротнасці ад злаякасных новаўтварэнняў лёгкіх, тоўстага кішэчніка, страўніка, сярод жанчын — з-за гінекалагічных пухлін.
У большай меры на поспехі ў зніжэнні смяротнасці ўплывае прафілактыка, стан ранняй дыягностыкі і ўдасканаленне метадаў лячэння анкалагічных хворых, адзначыў Суконка.
Паводле яго слоў, у цэлым росту анкалагічных захворванняў спрыяе рост працягласці жыцця і павелічэнне ўплыву фактараў рызыкі захворвання на рак. Суконка падкрэсліў, што частата ўтварэння злаякасных пухлін рэзка павялічваецца з узростам, самыя высокія ўзроставыя паказчыкі адзначаюцца ў мужчын і жанчын, якім больш за 60 гадоў. Тым не менш амаль кожны трэці хворы знаходзіцца ў працаздольным узросце.
Сярод фактараў рызыкі захварэць на рак ён назваў няправільнае харчаванне, курэнне, неспрыяльныя экалагічныя фактары, нелячэнне розных запаленчых захворванняў, нездаровы лад жыцця ў цэлым. Сумарны ўнёсак указаных фактараў рызыкі ў дынаміку павелічэння захворвання складае дзве траціны. Такім чынам, на працягу апошняга дзесяцігоддзя ўнёсак знешніх і індывідуальных фактараў рызыкі ў большай ступені ўплываў на рост анкалагічнага захворвання, чым старэнне насельніцтва, сказаў Суконка.
Алена Спасюк, БелаПАН
Мінск, 13 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/928/14635
Текущая дата: 16.11.2024