Белорусский портал в Казахстане

У Гродзенскай вобласці разбіўся ваенны самалёт Су-25



У Гродзенскай вобласці 12 чэрвеня разбіўся ваенны самалёт Су-25 116-й штурмавой авіябазы. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, падзенне здарылася пры выкананні планавых палётаў у раёне авіяцыйнага палігона.

Загінуў пілот — ваенны лётчык 1-га класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў.

"Падчас палёту адпрацоўваліся тэхніка пілатавання і паветранай навігацыі на малых і межава малых вышынях, — гаворыцца ў паведамленні ваеннага ведамства краіны. — Пасля выканання задання прыблізна ў 15.35 на вышыні 200 метраў самалёт пачаў губляць кіраванне. Кіраўніком палёту была дадзена каманда лётчыку на катапультаванне. Лётчык здолеў адвесці машыну ад вёскі Навіны Навагрудскага раёна. Падзенне самалёта здарылася за два кіламетры на поўнач ад згаданага населенага пункта".

У Мінабароны створана камісія для высвятлення прычын здарэння.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 12 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/929/14601
Текущая дата: 16.11.2024