Белорусский портал в Казахстане

Цэнтралізацыя функцый Нацбанка Беларусі



Для суб`ектаў гаспадарання Мінска і Мінскай вобласці змянілася месца выдачы дазволаў на працяг тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый.

Нацыянальны банк Беларусі інфармуе суб`екты гаспадарання, размешчаныя на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці, аб змене месца выдачы дазволаў на працяг тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый, устаноўленых указам прэзідэнта ад 27 сакавіка 2008 года № 178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый".

У мэтах цэнтралізацыі функцый Нацбанка выдача такіх дазволаў з 1 чэрвеня 2012 года будзе ажыццяўляцца галоўным упраўленнем валютнага рэгулявання і валютнага кантролю Нацыянальнага банка (цэнтральны апарат), што размяшчаецца на адрасе: 220008, Мінск, пр. Незалежнасці, 20.

У сувязі з гэтым дакументы, неабходныя для разгляду пытанняў аб працягу тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый, суб`ектам гаспадарання, што знаходзяцца на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці, трэба накіроўваць на вышэйзгаданы адрас, незалежна ад тэрміну, на які запытваецца гэты працяг.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/931/14416
Текущая дата: 16.11.2024