Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк знізіў цану продажу каштоўных металаў у злітках за кошт змяншэння маржы



Нацыянальны банк Беларусі 1 чэрвеня 2012 года знізіў розніцу паміж цаной куплі і цаной продажу мерных зліткаў з золата, серабра і плаціны.

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, такое рашэнне прынята з мэтай павелічэння прыцягальнасці каштоўных металаў у якасці актыву для ўкладання зберажэнняў, а таксама пашырэння інвестыцыйных магчымасцяў для фізічных і юрыдычных асоб.

Зніжэнне розніцы паміж цаной куплі і цаной продажу закране ўсе наміналы мерных зліткаў Нацыянальнага банка да значэнняў, што дзейнічалі на пачатак 2011 года. Такім чынам, у адносным выражэнні цана продажу мерных зліткаў у залежнасці ад цэн міжнароднага рынку будзе зменшана ў сярэднім на 7—8%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/931/14441
Текущая дата: 16.11.2024