Паводле вынікаў студзеня—красавіка 2012 года рэспубліканскі бюджэт выкананы з прафіцытам 1 трлн. рублёў, або 0,7% да ВУП.
Як паведамляе Міністэрства фінансаў, прафіцыт бюджэту секатара дзяржаўнага кіравання за гэты перыяд склаў 5,9 трлн. рублёў, або 4% да ВУП.
Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі 27,3 трлн. рублёў, або 29% удакладненага гадавога плана. Даходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень—красавік склаліся ў суме 63,6 трлн. рублёў, або 32,5% удакладненага гадавога плана.
За чатыры месяцы 2012 года паступленне ПДК склала 13,2 трлн. рублёў, або 28% удакладненага гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла 9 трлн. рублёў (54%), акцызаў — 3 трлн. рублёў (26,1%). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 7,1 трлн. рублёў (27,9%), паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва — 15,7 трлн. рублёў (32,9%).
На 1 мая 2012 года запазычанасць па падатках і зборах склала 146,5 млрд. рублёў і павялічылася за красавік на 68,8 млрд. рублёў.
Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень—красавік склалі 57,7 трлн. рублёў, або 29,7% удакладненага гадавога плана.
Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі 26,3 трлн. рублёў, або 28% удакладненага гадавога плана.
Расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 8,1 трлн. рублёў (22,5%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 8,5 трлн. рублёў (31,6%). На фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) накіравана 34,4 трлн. рублёў (31,9%).
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/931/14442
Текущая дата: 16.11.2024