Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта



Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь

Паважаныя таварышы!

Ва ўсе часы ахова межаў Айчыны была адной з самых складаных і адказных задач, выконваць якую Радзіма давярала толькі самым лепшым сваім воінам. І сённяшняе пакаленне вартавых беларускай мяжы, захоўваючы вернасць ратным традыцыям, праяўляе высокую баявую вывучку.

У апошнія гады праводзяцца істотныя пераўтварэнні памежнай дзейнасці, робяцца захады па павышэнні надзейнасці аховы Дзяржаўнай мяжы, паслядоўна вырашаюцца пытанні яе абуладкавання.

Нашы рубяжы заўсёды адкрыты для дзелавога супрацоўніцтва і развіцця дружалюбных кантактаў з суседнімі краінамі. І, разам з тым, з`яўляюцца эфектыўнай перашкодай сучасным выклікам і пагрозам.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і пажаданні здароўя нашым ветэранам, якія прысвяцілі лепшыя гады жыцця ахове і абароне рубяжоў Айчыны.

Упэўнены, органы памежнай службы і ў далейшым будуць надзейнай апорай бяспекі нашай краіны.

Зычу вам поспехаў у службе, моцнага здароўя і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 26 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/933/14313
Текущая дата: 16.11.2024