Пра гэта гаварылася 18 мая на сустрэчы намесніка прэм`ер-міністра Беларусі Анатоля Тозіка з прадстаўнікамі Кітайскай карпарацыі інжынірынгу CAMC (CAMCE), паведамляе прэс-служба ўрада.
У Беларусі CAMCE рэалізуе шэраг буйных праектаў, такіх як будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат" магутнасцю 400 тысяч тон у год і стварэнне Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка.
На сустрэчы ва ўрадзе абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў па рэалізуемых у Беларусі з удзелам гэтай кампаніі праектах і новых сумесных праектах. Напрыклад такіх, як будаўніцтва ў Светлагорску гатэля з прыцягненнем прамых замежных інвестыцый і стварэнне беларуска-кітайскай праектнай арганізацыі.
"Бакі з задавальненнем адзначылі пачатак перадпраектных работ па падрыхтоўцы генеральнага плана Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка, а таксама зацікаўленасць каля дзясятка буйных замежных транснацыянальных кампаній размясціць свае вытворчасці ў парку", — зазначылі ва ўрадзе.
Падчас сустрэчы былі дасягнутыя дамоўленасці аб рэгістрацыі ў самыя кароткія тэрміны сумеснай кампаніі па кіраванні Кітайска-Беларускім індустрыяльным паркам і падпісанне ў хуткім часе з БНТУ Мемарандума аб супрацоўніцтве па стварэнні сумеснай праектнай арганізацыі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/934/14200
Текущая дата: 16.11.2024