Як ставіцца Аляксандар Казулін да ініцыятывы Ўладзімера Барадача і да закліку міністра замежных справаў Літвы Аўдронюса Ажубаліса?
Пра гэта з экс-кандыдатам у прэзыдэнты гутарыў Юры Дракахруст.
______________________
Дракахруст: Аляксандар, як Вы ацэньваеце ініцыятыву Ўладзімера Барадача наконт стварэньня Рады нацыянальнага адраджэньня? Наколькі сур`ёзнай, значнай яна Вам падаецца?
Казулін: Любая ініцыятыва, якая вядзе да зьменаў, заслугоўвае ўвагі і прынамсі абмеркаваньня. Калі казаць пра нейкі ўрад за мяжой, то наўрад ці ён можа існаваць без падтрымкі ў краіне. Калі гэта будуць скаардынаваныя, кансалідаваныя высілкі, то гэта можа прывесьці да стварэньня альтэрнатыўнага цэнтру сілы, зь якім будуць размаўляць на Захадзе і на Ўсходзе. Зараз з боку апазыцыі ім проста няма з кім размаўляць.
Дракахруст: Ну а ці бачыце Вы нейкую сваю ролю ў гэтай ініцыятыве? Той жа Барадач намякаў, што на чале гэтага ўтварэньня павінна ўстаць больш вядомая і ўплывовая асоба, ён наўпрост называў і Ваша імя. Можа гэта пад Вас ініцыятыва?
Казулін: За час знаходжаньня ў апазыцыі я зрабіў шмат намаганьняў, каб аб`яднаць яе. Бяз гэтага многія рэчы проста немагчымыя. Але я лічу, што размова ня можа ісьці пра нейкую адну асобу. Падзеі апошніх прэзыдэнцкіх выбараў паказалі, што калі венік зьвязаны – ён добры. А пруцікі паасобку вельмі хутка ломяцца і не прыносяць ніякай карысьці. Таму магчыма тут ідэя аб`яднаньня здаровых дэмакратычных сіл Беларусі, якія хочуць новай вольнай Беларусі. І на першым месцы павінны стаяць ня грошы, ня гранты, а прынцыпы. Тады гэта мае сэнс.
Дракахруст: Ва ўспрыняцьці многіх людзей склеілася ініцыятыва Барадача і заява кіраўнікі МЗС Літвы Ажубаліса наконт пажаданасьці стварэньня «альтэрнатыўнага цэнтру сілы». Ці Ажубаліс сапраўды меў на ўвазе Барадача?
Казулін: Ну тут лепш спытаць спадара Ажубаліса. Але калі глядзець у глыбіню, то калі людзі з-за мяжы кажуць пра тое, што беларусам трэба стварыць альтэрнатыўны цэнтар сілы, зь якім будуць размаўляць, то гэта моцны сыгнал для ўсіх нас. Шкада, што нават знаходзячыся пад моцным ціскам, апазыцыя ня здольная аб`яднацца. І аб`яднацца не вакол адзінага кандыдата, а вакол простай ідэі свабодных выбараў. І тут ня можа быць ніякіх асабістых амбіцый.
Дракахруст: А ў Вас асабіста ёсьць пляны аб`яднаньня беларускай апазыцыі?
Казулін: Я прыйшоў у апазыцыю са сваімі ідэаламі. Знаходжаньне ў апазыцыі паказала, што мы здольныя заблукаць у трох соснах. Хаця ў нас ёсьць агульнае – гэта наша будучыня, будучыня нашых дзяцей.
Дракахруст: Дык Вы гатовы быць ініцыятарам, цэнтрам аб`яднаньня?
Казулін: Чалавек ня можа быць цэнтрам аб`яднаньня, калі да яго не гатовая супольнасьць, грамадзтва. Зараз краіна як такая знаходзіцца ў небясьпецы. І калі мы ня здолеем вырашыць праблемы, якія стаяць перад намі, іх будзе вырашаць час.
Юры Дракахруст
Радыё Свабода, 25 траўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/934/14295
Текущая дата: 16.11.2024