На польска-беларускай мяжы затрымана партыя керамікі, сувеніраў, гадзіннікаў, спіртных напояў на чвэрць мільярда рублёў.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, 43-гадовы масквіч перасякаў мяжу ноччу 2 мая ў пункце пропуску "Бераставіца". Нарад выявіў у салоне і багажніку яго аўтамабіля сувенірныя вырабы, гадзіннікі, набор сталовых прыбораў, дарожны набор, вазы, спіртныя напоі, трыкатаж у асартыменце. Папярэдні кошт тавару склаў больш за 275 мільёнаў рублёў. З гэтым грузам масквічу давялося расстацца — нелегальныя тавары канфіскаваны супрацоўнікамі мытні.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 мая 2012
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 мая 2012
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/937/14029
Текущая дата: 16.11.2024