Белорусский портал в Казахстане

Рэнтабельнасць паслуг, якія аказвае транспартна-лагістычны цэнтр "Шчытомірычы" (Мінская вобласць), складзе 50%



Пра гэта падчас урачыстай цырымоніі ўстаноўкі памятнага знака, прысвечанага будаўніцтву гэтага цэнтра, заявіў генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белмытнясэрвіс" Юрый Кароль.

Будаўніцтва транспартна-лагістычнага цэнтра ў раёне вёскі Шчытомірычы ажыццяўляецца ў межах праграм развіцця лагістычнай сістэмы да 2015 года. Замоўцам цэнтра выступае "Белмытнясэрвіс", генеральным падрадчыкам — чэшская кампанія АТ "Метрастаў".

Агульны кошт праекта — 30 млн. еўра, з іх 8 млн. еўра — гэта ўкладанні беларускага боку, 22 млн. еўра — прыцягнутыя на льготных умовах рэсурсы чэшскага банка. Завяршыць будаўніцтва цэнтра плануецца ў першым паўгоддзі 2013 года, акупнасць праекта — шэсць гадоў.

"Белмытнясэрвіс" плануе пабудаваць у Беларусі сем транспартна-лагістычных цэнтраў, на сёння эфектыўна функцыянуюць два з іх.

БелаПАН, 3 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/939/13969
Текущая дата: 16.11.2024