Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 1 ліпеня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 183 дні.

Якія падзеі адбыліся 1 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 1 ліпеня

У 1569 годзе была заключана Люблінская ўнія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім.
У 1921 годзе зацверджаны статут Таварыства беларускай школы, створанага ў Вільні.
У 1974 годзе прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь.
У 2016 годзе ў Беларусі адбылася дэнамінацыя.

Хто нарадзіўся 1 ліпеня

1891 год: Пётр Бузук, лінгвіст-славіст, літаратуразнавец, паэт, педагог.

Таксама сёння нарадзіліся французская пісьменніца Жорж Санд, савецкі скульптар Вера Мухіна і амерыканская актрыса і фотамадэль Памэла Андэрсан.

1 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Іпація, Лявонція і Фядула, якія былі рымскімі воінамі.

Гэты дзень звычайна сапраўды гарачы, у яго нашы продкі ўшаноўвалі бога сонца Ярылу. У вёсках ладзілі кірмашы, гулялі, вадзілі карагоды, якія сімвалізавалі сонечны круг.

Прынята было 1 ліпеня збіраць зёлкі, таму што яны нібыта набывалі найлепшыя гаючыя якасці. Так, збіралі лісце маліны і дзьмухаўца, палын, карані лапуха і іншыя травы.

Прадказаць надвор`е на бліжэйшы час можна было па паводзінах насякомых. Калі павук зрабіў новую павуціну, надвор`е будзе добрае. У полі шмат мух – бліжэйшыя дні будуць сонечныя.

Sputnik, 1 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/94/69916
Текущая дата: 06.10.2024