Белорусский портал в Казахстане

У Нясвіжы з’явіцца яшчэ адна грамадска-культурная прастора



Праезную частку каля гарадской ратушы ў Нясвіжы вырашылі не толькі зрабіць пешаходнай, але і напоўніць яе цікавымі культурнымі лакацыямі. Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Вітко.

«У частцы горада каля ратушы раней размяшчаліся гандлёвыя рады, быў ажыўлёны дарожны рух. На ўзроўні выканкама было прынята рашэнне стварыць яшчэ адно месца для адпачынку і змяніць прызначэнне гэтых памяшканняў, аддаўшы іх сферам культуры і адукацыі, тым больш што тут размяшчаюцца гісторыка-культурныя каштоўнасці — домік на рынку і сама ратуша. Тут 3 ліпеня ў рамках адкрыцця пешаходнай зоны афіцыйна пачнуць працу харэаграфічны і тэатральна-харэаграфічны класы. Так што хлопцы ў недалёкай будучыні ажывяць гэтую прастору, напоўніўшы яго эстэтыкай танца і жывапісу», — адзначыла Людміла Вітко.

Звязда, 1 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/94/69956
Текущая дата: 06.10.2024