Белорусский портал в Казахстане

Саюз пісьменнікаў Беларусі перадаў 400 кніг Гарадоцкай раённай бібліятэцы



У Гарадку прайшла сустрэча з прадстаўнікамі культуры і органамі выканаўчай улады ў рамках падрыхтоўкі і правядзення Дня беларускага пісьменства ў 2023 годзе на чале з намеснікам міністра інфармацыі Ігарам Бузоўскім, паведамілі ў Мінінфарме.

У рамках акцыі «Пісьменнікі краіны — Гарадку» старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч перадаў Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы 400 кніг з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў.

«Дзень беларускага пісьменства — гэта вялікі комплекс мерапрыемстваў. У адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы Дзень беларускага пісьменства праходзіць у першую нядзелю верасня, але праца прадстаўнікоў творчага асяроддзя, тых, хто захоўвае і прымнажае традыцыі беларускай зямлі ў сферы культуры, навукі праводзіцца на працягу ўсяго года, — адзначыў Ігар Бузоўскі падчас мерапрыемства. — Першым вынікам такой працы напярэдадні свята стала прэзентацыя кніг Саюза пісьменнікаў Беларусі і перадача 400 кніг з асабістымі аўтографамі аўтараў бібліятэцы Гарадка, дзе адбудуцца асноўныя мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства».

ХХХ Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Гарадку 2-3 верасня.

Звязда, 2 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/94/70315
Текущая дата: 19.11.2024