Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крынiцы" адбудзецца 5 жніўня ў Гродне, паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Маштабнае фальклорнае свята пройдзе ў цэнтры горада, у старадаўнім парку імя Жылібера, у дні спаборніцтваў ІІ Гульняў краін СНД і стане яшчэ адным месцам прыцяжэння для шматлікіх гасцей і турыстаў. Наведвальнікаў парку ў гэты дзень чакаюць разнастайныя атракцыі на трох пляцоўках.
На галоўнай сцэне шоу пачнецца з дэфіле ў рэпліках народных касцюмаў "Народнае - сэрцу роднае". У конкурснай праграме выступяць дарослыя і дзіцячыя аматарскія калектывы, салісты, ансамблі пеўчага, музычнага, танцавальнага фальклорнага мастацтва.
У зоне адпачынку каля ракі Гараднічанкі размесціцца пляцоўка "Па творчых сцяжынках Панямоння". Тут гледачоў таксама чакаюць канцэрты і майстар-клас па бытавых народных танцах, выстаўка-продаж вырабаў народных майстроў, брэндавых сувеніраў з майстар-класам па традыцыйных рамёствах. Будуць працаваць фотазоны, арт-пляцоўка "Фарбы лета", фотавыстава "Жыве ў святах душа народа".
Для дзяцей падрыхтавалі спектаклі на адкрытым паветры аматарскія лялечныя тэатры з Гродна і Ліды. Яны пройдуць на пляцоўцы каля абласнога тэатра лялек.
3 жніўня 2023, Гродна
БЕЛТА
3 жніўня 2023, Гродна
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/94/70436
Текущая дата: 19.11.2024