Белорусский портал в Казахстане

У Мінску адкрылася выстава графікі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Юрыя Карачуна



У Нацыянальным мастацкім музеі (НММ) адкрыта выстава графікі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, дырэктара НММ у 1977—1997 гады Юрыя Карачуна, прымеркаваная да 80-годдзя з дня яго нараджэння. 27 снежня адбылася вечарына памяці мастака (1931—1997).

Пейзажным акварэлям Карачуна ўласцівая асаблівая задушэўнасць, тонкі лірызм і пранікнёны роздум. Работы вызначаюцца праўдзівасцю і віртуознасцю ў валоданні алоўкам, пяром, фламастарам.

Найлепшыя творы Юрыя Карачуна захоўваюцца ў фондах НММ і ў прыватных зборах. На выставе паказаны таксама малюнкі і акварэлі з калекцыі сям`і мастака, многія з якіх экспануюцца ўпершыню.

Выстава будзе працаваць па 15 студзеня 2012 года.

БелаПАН
27 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/941/11373
Текущая дата: 19.05.2024