27 красавіка ў Мінску, на будынку па вуліцы Леніна, 5, адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі памяці народнай артысткі Беларусі Ганны Абуховіч.
Актрыса пачала сваю сцэнічную дзейнасць у 1930 годзе ў Маскоўскім тэатры рабочай моладзі. У 1937-м прыйшла працаваць у Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР. Менавіта тэатру імя М.Горкага Ганна Абуховіч аддала амаль паўстагоддзя свайго жыцця. Стварыла тут больш за сотню яркіх драматычных вобразаў, сярод якіх — Ганна Карэніна, Васа Жалязнова, матуля Кураж, царыца Ірына, Бярнарда Альба. Актрыса стала кумірам некалькіх пакаленняў мінскіх тэатралаў, яе творчасць увайшла ў залаты фонд беларускага мастацтва.
Ганна Абуховіч — аўтар кнігі ўспамінаў "Паўстагоддзя на сцэне" (1987), у якой яна расказала пра творчае жыццё Рускага тэатра ў 1937—1980 гг.
БелаПАН
27 красавіка 2012
Ганна Абуховіч — аўтар кнігі ўспамінаў "Паўстагоддзя на сцэне" (1987), у якой яна расказала пра творчае жыццё Рускага тэатра ў 1937—1980 гг.
БелаПАН
27 красавіка 2012
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/941/13834
Текущая дата: 16.11.2024