Асноўнай задачай урада для далейшай стабілізацыі ў эканоміцы застаецца стрымліванне інфляцыі, заявіў 21 красавіка журналістам на суботніку намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Сяргей Румас.
"Сёння сітуацыя складваецца ў адпаведнасці з матрыцай, якую распрацаваў урад. Я думаю, што ў другой палове гэтага года ўрад прыме рашэнне аб скарачэнні пераліку рэгуляваных цэн і гэтыя рашэнні набудуць моц, хутчэй за ўсё, з 1 студзеня 2013 года", — цытуе Румаса прэс-служба Савета міністраў.
Акрамя таго, заявіў віцэ-прэм`ер, ва ўрадзе Беларусі спадзяюцца, што міжнародныя рэйтынгі краіны будуць пераглядацца і найбліжэйшым часам вернуцца на ўзровень 2011 года.
Паводле слоў Румаса, рашэнне міжнароднага рэйтынгавага агенцтва S&P аб павышэнні прагнозу па эканоміцы Беларусі да "стабільнага" было чаканым. "Яно адлюстроўвае тыя захады па стабілізацыі ў эканоміцы, якія робіць ўрад", — лічыць намеснік прэм`ер-міністра.
Ён звярнуў увагу на тое, што агенцтва S&P адзначае значнае запаволенне інфляцыі ў Беларусі (хоць яна па-ранейшаму знаходзіцца на высокім узроўні).
"У эканоміцы Беларусі працягваецца ўмераны рост — 3% (ВУП) за першы квартал. Стабільная сітуацыя на валютным рынку. Растуць золатавалютныя рэзервы. Развіццё гэтых паказчыкаў дае нам упэўненасць у тым, што да канца года рэйтынгі будуць перагледжаны гэтым і іншымі рэйтынгавымі агенцтвамі і будуць вяртацца на ўзровень, які быў у нас да 2011 года", — падкрэсліў Румас.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/942/13700
Текущая дата: 16.11.2024