Белорусский портал в Казахстане

Навучэнцам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія дасягнулі ўзросту 14 гадоў, дазволена часова працаўладкоўвацца ў складзе студэнцкіх атрадаў



Адпаведны ўказ № 181 "Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь" Прэзідэнт Беларусі падпісаў 16 красавіка.

Ва ўказе дакладна вызначаны парадак фарміравання і зацвярджэння пералікаў прымаючых арганізацый, аб`ектаў, відаў работ.

Упершыню ўдзельнікам студэнцкіх атрадаў устаноўлены ніжні парог аплаты працы ў памеры не ніжэйшым за мінімальную заработную плату. Штогод па краіне запланавана прадастаўляць не менш як 10 тыс. рабочых месцаў для ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў з далейшым павелічэннем іх колькасці.

У цэлым рэалізацыя норм указа будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці арганізацыі часовай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы і работы час. Дакумент таксама накіраваны на спрашчэнне арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Звязда, 19 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/944/13650
Текущая дата: 16.11.2024