Адпаведныя рашэнні замацаваныя ў пастановах міністэрства № 20 і № 21, апублікаваных на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з пастановай № 20 закупачныя цэны на зерневыя і шэраг крупяных культур ураджаю 2012 года будуць павялічаныя ў сярэднім на 65%. Так, цэны на цукровыя буракі ўзрастуць прыкладна ў 2,5 разу, алейнае насенне рапсу — у 3,1 разу, грэчку — у 2,1 разу.
Закупачныя цэны, у прыватнасці, на кандыцыйныя буракі павялічацца са 140 (у 2011 годзе) да 350 тысяч рублёў за тону, на алейнае насенне рапсу — з 1 да 3,1 млн. рублёў за тону, грэчку — з 1,7 да 3,68 млн. рублёў за тону, піваварны ячмень — з 550 тысяч да 1,6 млн. рублёў.
У адпаведнасці з пастановай Мінсельгасхарча № 21 у Беларусі ў 1,7—2 разы павышаюцца закупачныя цэны на каровіна малако, буйную рагатую жывёлу (БРЖ) і мяса БРЖ, свіней і свініну, што рэалізуюцца для дзяржаўных патрэб.
Так, новая цана на малако гатунку "экстра" складзе 3,215 млн. рублёў за тону, вышэйшага гатунку — 2,77 млн. рублёў, першага гатунку — 2,555 млн. рублёў.
Закупачныя цэны на свіней узрастуць амаль у 2 разы. Цана на свіней для забою складзе ў залежнасці ад катэгорыі ад 8,943 млн. да 18,969 млн. рублёў за тону жывой вагі, на свініну за тону забойнай вагі — ад 17,072 млн. да 31,671 млн. рублёў.
Амаль у 2 разы павысяцца закупачныя цэны на буйную рагатую жывёлу. Цэны на БРЖ для забою складуць ад 5,418 млн. да 64,974 млн. рублёў за тону жывой вагі, за тону забойнай вагі — ад 13,984 млн. да 121,135 млн. рублёў.
Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/945/13577
Текущая дата: 16.11.2024