Белорусский портал в Казахстане

Гомельскія пагранічнікі затрымалі ў абласным цэнтры ўкраінца з "велікоднай" кантрабандай



Пагранічнікі Гомельскай пагранічнай групы сумесна з мытнікамі на прыпынку грамадскага транспарту ў Гомелі 10 красавіка затрымалі жыхара Чарнігава.

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Уклейка, у грамадзяніна Украіны былі знойдзены дзве сумкі, у якіх знаходзіліся тавары народнага спажывання: наклейкі на велікодныя яйкі, насенне маку, лаўровы ліст, спецыі, шакаладныя цукеркі, жэле.

Дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця і перамяшчэння тавараў праз мяжу, у затрыманага не было. Тавар на суму больш за 10 млн. рублёў канфіскаваны.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 11 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/947/13469
Текущая дата: 16.11.2024