10 красавіка Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі.
Апазіцыянер абскардзіць прыгавор, вынесены яму 24 лютага судом Першамайскага раёна Віцебска пад старшынствам Алены Жук. Суд прызнаў Каваленку вінаватым ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе аб пакаранні, вынесеным апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска, — тры гады пазбаўлення волі ўмоўна. Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года і з таго часу знаходзіцца ў зняволенні.
У знак пратэсту супраць дзеянняў улад актывіст КХП-БНФ абвясціў галадоўку, падчас якой страціў палову сваёй вагі. Цяпер, паводле слоў жонкі Алены, ён важыць каля 45 кілаграмаў замест ранейшых 83. Сяргея Каваленку ўтрымліваюць у псіхіятрычным аддзяленні бальніцы на тэрыторыі віцебскай папраўчай калоніі "Віцьба-3".
Паводле інфармацыі Алены Каваленка, 1 красавіка яго пачалі прымусова карміць. Прымаць ежу самастойна ў турэмных умовах апазіцыянер адмаўляецца, нягледзячы на шматлікія ўгаворванні родных і просьбы прадстаўнікоў грамадскасці і апазіцыйных палітыкаў. Пры гэтым Каваленка заяўляе, што спыніў бы галадоўку, калі б яго перавялі ў звычайную цывільную бальніцу.
Родныя апазіцыянера сцвярджаюць, што яго стан вельмі цяжкі. "Сяргей выглядае вельмі дрэнна, — сказала Алена Каваленка пасля сустрэчы з ім 5 красавіка. — У першыя часы пры прымусовым кармленні ён знаходзіўся амаль што ў стане непрытомнасці. Адзін раз страціў прытомнасць і ачнуўся прывязаным да ложка. Потым ён быў прывязаны тры дні і тры ночы, яго нават не выпускалі ў туалет. Акрамя таго, Сяргей застудзіўся, у яго пастаянны кашаль з крывёй, што сведчыць пра адкрытую язву страўніка. У яго практычна не працуюць ныркі, печань і падстраўнікавая залоза".
9 красавіка адміністрацыя калоніі "Віцьба-3" не пусціла да Каваленкі яго адваката. "Калі на разглядзе касацыйнай скаргі нічога не вырашыцца, гэта будзе азначаць, што яго проста паціху забіваюць", — заяўляе Алена Каваленка.
Вызвалення віцебскага апазіцыянера патрабуюць праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі.
Так, прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц яшчэ перад пачаткам суда над Каваленкам заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць яго і аказаць усю неабходную меддапамогу. "Рукі ўлад Беларусі будуць у крыві, калі ён памрэ", — папярэдзіў Шульц.
З аналагічным заклікам да афіцыйнага Мінска выступіла Міжнародная федэрацыя правоў чалавека. "Стан здароўя Каваленкі крытычны. Федэрацыя апасаецца за яго жыццё, а таксама выказвае сур`ёзную занепакоенасць магчымым ужываннем да яго прымусовага псіхіятрычнага лячэння", — сказана ў заяве МФПЧ.
"Адказнасць за жыццё і здароўе Каваленкі поўнасцю ляжыць на кіраўніцтве Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у распараджэнні якога ён цяпер знаходзіцца", — падкрэсліваюць праваабаронцы.
У Сяргея Каваленкі двое маленькіх дзяцей — сямігадовы сын і васьмімесячная дачка.
БелаПАН
Мінск, 10 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/948/13424
Текущая дата: 16.11.2024