Супрацоўнікі транспартнай міліцыі Бабруйска (Магілёўская вобласць) затрымалі шасцярых вандалаў, якія ноччу 8 красавіка пашкодзілі маёмасць Беларускай чыгункі на перагоне Бібкаўшчына — Мірадзіна (Бабруйскі раён).
Як расказаў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандр Марчанка, першае паведамленне пра хуліганства паступіла ад дзяжурнай па станцыі. Там паведамілі, што невядомыя разбіваюць лінзы і святлафільтры на святлафорах, пазней было зафіксавана біццё лабавога шкла ў матавозе.
Недалёка ад месца здарэння былі затрыманыя шасцёра маладых людзей з Бабруйска ў стане алкагольнага ап`янення. Яны растлумачылі, што разам з сябрамі адпачывалі на дачы, што недалёка ад чыгункі, і ўжывалі спіртное. У доме не хапіла месцаў для начлегу, і яны адправіліся ў раённы цэнтр пешшу па пуцях, па дарозе разбіваючы і ломячы ўсё, што траплялася. Яны разабралі шэсць лавак на пасадачнай платформе прыпыначнага пункта Бібкаўшчына, затым разбілі святлафоры, а на станцыі пашкодзілі шафу перагоннай сувязі, два папераджальныя дарожных знакі, разбілі шкло ў матавозе.
Устанаўліваецца сума ўрону і вырашаецца пытанне аб распачынанні справы паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да шасці гадоў.
БелаПАН
10 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/948/13462
Текущая дата: 16.11.2024