Белорусский портал в Казахстане

У Брэсце прайшоў міжнародны фестываль асаблівых тэатраў "Непратаптаны шлях"



30 красавіка ў Брэсце завяршыўся 8-ы фестываль асаблівых тэатраў "Непратаптаны шлях". Сёлета ў ім удзельнічалі 13 калектываў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.

Арганізатары "Непратаптанага шляху" адзначаюць, што па цяперашніх часах правядзенне такога фестывалю — справа няпростая, але затрачаныя намаганні акупляюцца. Бо для людзей з абмежаванымі магчымасцямі гульня на сцэне становіцца выдатнай формай рэабілітацыі.

Завяршыўся фестываль вялікім гала-канцэртам.

БелаПАН, 1 траўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/948/13922
Текущая дата: 29.12.2024