Рашэнне расійскіх авіяцыйных улад аб адкліканні дазволу на выкананне рэйсаў авіякампаніі "Белавія" ў рэгіёны РФ поўнасцю спыняе паветраныя зносіны паміж імі і Беларуссю.
Як адзначаецца ў афіцыйным каментары нацыянальнай авіякампаніі "Белавія", цяпер рэгулярныя рэйсы выконваюцца ў Санкт-Пецярбург, Екацярынбург і Калінінград. У летні сезон, з 16 мая, плануецца выкананне рэйса па маршруце Мінск — Сочы — Мінск, а з 3 чэрвеня — адкрыццё рэйса па маршруце Мінск — Новасібірск — Мінск. У "Белавія" ёсць афіцыйны дазвол авіяцыйных улад Расіі на выкананне названых рэйсаў да 27 кастрычніка 2012 года.
"Большасць з гэтых рэйсаў выконваецца ў межах пагаднення аб сумеснай эксплуатацыі з расійскімі авіяперавозчыкамі "Расія" і "Сібір". На сённяшні дзень білеты прадаюцца на некалькі месяцаў наперад як грамадзянам саюзнай дзяржавы, так і прадстаўнікам блізкага і далёкага замежжа", — адзначаецца ў каментары.
Такім чынам, канстатуе "Белавія", рашэнне расійскага боку поўнасцю спыняе паветраныя зносіны паміж Рэспублікай Беларусь і рэгіёнамі Расіі. Беларуская нацыянальная авіякампанія лічыць, што такое рашэнне неправамернае і парушае артыкул 4 міжурадавага беларуска-расійскага пагаднення "Аб паветраных зносінах і супрацоўніцтве ў галіне паветранага транспарту" ад 12 снежня 1997 года.
У адпаведнасці з гэтым артыкулам ануляванне ці часовае прыпыненне ўжо выдадзенага дазволу можа ажыццяўляцца па выразна ўказаных сур`ёзных падставах і пасля кансультацыі з авіяцыйнымі ўладамі краіны, якая прызначыла гэтага авіяперавозчыка. У гэтым выпадку такіх падстаў няма, падкрэсліваецца ў каментары, таму "Белавія" мае намер аспрэчыць адкліканне дазволу на палёты ў Гаспадарчым судзе Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) Беларусі, Казахстана і Расіі і прадоўжыць выкананне рэйсаў.
"Мы настойваем на поўным выкананні ўсіх пунктаў міжурадавага пагаднення, як гэта робім і мы, не толькі ў працы з расійскімі авіяперавозчыкамі, але і перавозчыкамі еўрапейскіх краін. Хацелася б верыць, што да 13 красавіка сітуацыя вырашыцца. І пакуль сітуацыя не вырашана, будзем старацца інфармаваць нашых пасажыраў пра ход перамоў", — адзначаецца ў каментары.
Беларуска-расійскі авіяцыйны канфлікт, нагадаем, пачаўся 26 сакавіка, калі Расавіяцыя нечакана адклікала дазвол на палёты самалётаў "Белавія" ў Маскву. Беларусь, у сваю чаргу, забараніла самалётам расійскіх авіякампаній лётаць у Мінск. Авіязносіны былі спыненыя на чатыры гадзіны і аднавілася пасля дамоўленасці бакоў працаваць у ранейшым рэжыме да 12 красавіка і паралельна весці перамовы.
Сутнасць канфлікту зводзіцца да колькасці рэйсаў: расійскі бок настойвае на іх павелічэнні да пяці за суткі, беларускі — на парытэце з чатырох рэйсаў, як гэта прадугледжана міжурадавым пагадненнем. Планы Расіі павялічыць колькасць палётаў у Мінску разглядаюць як спробу атрымаць перавагу на беларускім рынку авіяперавозак. Беларускі бок таксама заяўляе, што арганізацыя пятага рэйса ў Расію ёй эканамічна нявыгадная.
У сваю чаргу расіяне заяўляюць, што дзейнае паміж Расіяй і Беларуссю пагадненне аб паветраных зносінах састарэла і не адпавядае дамоўленасцям аб агульнаэканамічнай прасторы, а таксама не адпавядае нормам Мытнага саюза.
Першы раўнд перамоў авіяцыйных улад дзвюх краін прайшоў 29—30 сакавіка, другі — 5 красавіка, аднак вырашыць канфліктную сітуацыю пакуль не атрымліваецца. Чарговы раўнд перамоў павінен адбыцца 9 красавіка ў Мінску.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/949/13343
Текущая дата: 16.11.2024