Белорусский портал в Казахстане

Долар у Беларусі падаражэў на 110 рублёў



Неяк няёмка долар сябе адчувае, калі падыходзіць да 8000.

У яго адразу з`яўляюцца дрыжыкі і павялічваецца "тэмпература", калі ён можа за адзін дзень на 1,5% падаражэць, як адбылося ў гэты аўторак. Усяго ж за тыдзень "амерыканец" "патаўсцеў" на 110 рублёў (плюс 1,4%) да 8130. Дарэчы, нагадаю, што старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова лічыць, што курс долара ніжэй за 8000 апускацца не будзе. Еўра вырашыў не браць прыклад з калегі і трошкі выправіў сваю "фігуру" — на 60 рублёў (мінус 0,6%). Цяпер яго "талія" звузілася да 10650. Расійскі ж рубель вырас на 2,5 рубля (плюс 0,9%) і каштуе 276 беларускіх грашовых адзінак.

Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 7 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/949/13368
Текущая дата: 16.11.2024