На 9 красавіка ў Беларусі аб`яўлена штармавое папярэджанне — чакаюцца моцныя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.
На 9 красавіка ў Беларусі аб`яўлена штармавое папярэджанне. У панядзелак ноччу і ў першую палову дня па паўднёва-ўсходніх раёнах рэспублікі (Гомельская і Магілёўская вобласці) чакаюцца моцныя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.
У гэты дзень Беларусь будзе знаходзіцца ў тылавой, халоднай, частцы цыклону, які перамяшчаецца з поўдня Украіны на цэнтральна-чарназёмныя раёны Расіі. Захаваецца няўстойлівае і халоднае надвор`е. У цэнтральных і ўсходніх раёнах рэспублікі часамі будуць ісці ападкі, галоўным чынам мокры снег, месцамі наліпанне мокрага снегу. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра: ноччу мінус 4 — плюс 3°С, па захадзе пры праясненнях да мінус 7°; днём 0 — плюс 7°С.
У аўторак, 10 красавіка, на большай частцы Беларусі надвор`е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе паўночных шырот. Характар надвор`я зменіцца: на большай частцы рэспублікі ападкаў не чакаецца, толькі ва ўсходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей пройдзе невялікі мокры снег. Ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны, днём з пераходам на паўднёвы. Тэмпература паветра: ноччу 0 — мінус 7°С, па паўднёвым усходзе да плюс 2°; днём 2—9° вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 12°С.
БелаПАН
Мінск, 8 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/949/13378
Текущая дата: 16.11.2024