Белорусский портал в Казахстане

"Последние свидетели". У музеі гісторыі ВАВ прэзентавалі творчы праект БЕЛТА і Генпракуратуры



Сумесны творчы праект БЕЛТА і Генеральнай пракуратуры - кнігу "Последние свидетели" - прэзентавалі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У кнігу увайшлі гісторыі малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, запісаныя следчымі ў ходзе расследавання Генпракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Матэрыялы журналістаў, якія цэлы год публікаваліся на рэсурсах БЕЛТА, пакладзены ў аснову кнігі, прымеркаванай да Года гістарычнай памяці.

На мерапрыемства запрошаны героі кнігі - сведкі генацыду, а таксама навучэнцы-сувораўцы і школьнікі.

23 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/95/69875
Текущая дата: 07.10.2024