Белорусский портал в Казахстане

На падставе пастановы ўрада № 258 ад 23 сакавіка 2012 года пашырана кола паўнамоцтваў Нацыянальнай камісіі Беларусі па радыяцыйнай абароне пры Савеце міністраў



Пра гэта паведаміла прэс-служба Саўміна.

Нацыянальная камісія Беларусі па радыяцыйнай абароне пры Савеце міністраў з`яўляецца міжгаліновым навукова-экспертным і рэкамендацыйна-кансультацыйным органам па пытаннях арганізацыі радыяцыйнай бяспекі, радыяцыйнай абароны і радыяцыйнага кантролю.

Згодна з пастановай, камісія ў межах сваёй кампетэнцыі будзе ажыццяўляць падрыхтоўку рэкамендацый рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду Беларусі, дзяржаўным навуковым арганізацыям, у тым ліку па такім кірунку дзейнасці, як "навуковае абгрунтаванне патрабаванняў па забеспячэнні радыяцыйнай абароны персаналу і насельніцтва пры эксплуатацыі атамнай электрастанцыі".

Нацыянальная камісія таксама цяпер будзе разглядаць праекты тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне арганізацыі радыяцыйнай бяспекі, якія накіроўваюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.

Акрамя таго, дакумент уносіць змены ў склад камісіі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/952/13092
Текущая дата: 16.11.2024