Белорусский портал в Казахстане

ААТ "ААБ "Беларусбанк" зніжае працэнтныя стаўкі па крэдытах для фізічных асоб



Пра гэта паведаміла прэс-служба банка.

З 28 сакавіка працэнтныя стаўкі па новазаключаных крэдытных дагаворах на спажывецкія патрэбы зніжаюцца на 2 працэнтныя пункты. У залежнасці ад умоў і віду крэдыту яны складуць адпаведна ад 45% да 48%.

Змяненні працэнтных ставак тычацца таксама крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё індывідуальных жылых дамоў і кватэр.

Грамадзяне, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, змогуць атрымаць крэдыт у "Беларусбанку" пад 47% гадавых. Гэта на 2 працэнтныя пункты ніжэй за дзейную працэнтную стаўку.

На 1 працэнтны пункт знізіцца стаўка па крэдытах на жыллё для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і складзе 30% гадавых. Тыя, хто пастаянна жывуць і працуюць у сельскіх населеных пунктах і маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, змогуць атрымаць крэдыт пад 29% гадавых.

Пад 21% гадавых, што на 1 працэнтны пункт ніжэй за дзейную працэнтную стаўку, будзе выдзяляцца крэдыт шматдзетным сем`ям, якія маюць трох і больш непаўналетніх дзяцей і якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/953/13056
Текущая дата: 16.11.2024