Дату абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — 25 сакавіка 1918 года — дэмакратычная грамадскасць краіны штогод адзначае як Дзень Волі.
У Мінску сёння пройдуць шэсце і мітынг, арганізаваныя прадстаўнікамі апазіцыі. Гарадскія ўлады далі дазвол на збор удзельнікаў акцыі ў 13.30 каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, шэсце па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор і мітынг, які павінен прайсці ў парку Дружбы Народаў з 14.30 да 17.00.
Як паведамілі арганізатары акцыі, з кіраўніцтвам мінскай міліцыі дасягнута дамоўленасць аб тым, што не будзе ніякіх перашкод у выкарыстанні бел-чырвона-белых сцягоў і іншай нацыянальнай сімволікі і лозунгаў, якія адпавядаюць тэматыцы акцыі.
З санкцыянаваным маршрутам акцыі не пагадзіліся актывісты міжнароднай грамадскай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія), якія заявілі, што яны плануюць адзначыць галоўнае свята Беларусі ў цэнтры сталіцы, а не "на балоце" (так часам называюць размешчаную ў нізіне плошчу Бангалор). Аднак арганізатары перакананыя, што галоўнае ў святкаванні Дня Волі — не маршрут, а масавасць.
У многіх рэгіёнах Беларусі вулічныя акцыі з нагоды Дня Волі забароненыя мясцовымі ўладамі.
Тым часам прадстаўнік ЗША пры АБСЕ Іэн Келі заклікаў улады Беларусі не перашкаджаць акцыі апазіцыі 25 сакавіка. "Мы рашуча заклікаем урад Беларусі поўнасцю паважаць правы ўсіх асоб на выказванне, мірныя сходы, свабоду аб`яднанняў, і мы таксама заклікаем улады забяспечыць неўмяшанне міліцыі ў рэалізацыю гэтых правоў", — заявіў Келі, адзначыўшы, што ЗША "па-ранейшаму глыбока заклапочаныя ў сувязі з сур`ёзнымі парушэннямі правоў чалавека, фундаментальных свабод і вяршэнства права ў Беларусі".
Варта адзначыць, што месяц таму аргкамітэт Дня Волі заклікаў улады Беларусі ў якасці кроку да грамадзянскага прымірэння вызваліць да 25 сакавіка палітзняволеных. "Мы прапануем уладам зразумець важнасць гэтага свята, ушанаваць належным чынам гэту дату і, як крок да грамадзянскага прымірэння, вызваліць да гэтай даты ўсіх палітычных зняволеных", — заявіў на прэс-канферэнцыі 23 лютага адзін з заяўнікоў акцыі, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас.
Улады на заклік не адрэагавалі: у месцах зняволення па-ранейшаму знаходзяцца экс-кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, каардынатар кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Дзмітрый Бандарэнка, лідар "Маладога фронту" Дзмітрый Дашкевіч, бізнесмен Мікалай Аўтуховіч і іншыя актывісты.
Незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі была абвешчаная ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года. Пасля зрыву мірных перамоў у Брэсце і наступлення германскіх войскаў бальшавікі пакінулі Мінск. У гэтай сітуацыі дзеячы Цэнтральнай беларускай вайсковай рады і Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з`езда абвясцілі сябе часовай уладай на тэрыторыі краіны да склікання Устаноўчага сейма. 21 лютага 1918 года Выканкам Рады сфарміраваў першы ўрад БНР — Народны сакратарыят на чале з Язэпам Варонкам.
Урад БНР прыкладаў нямала намаганняў для арганізацыі нацыянальных інстытутаў. Была прынятая пастанова аб дзяржаўным статусе беларускай мовы, адкрываліся беларускія школы і гімназіі, культурна-асветніцкія таварыствы і тэатры, працавалі выдавецтвы, выходзілі беларускія газеты, ішла праца па адкрыцці ў Мінску Беларускага ўніверсітэта. З`явіўся пашпарт грамадзяніна БНР, у тым ліку дыпламатычны, узаконена дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". У шэрагу краін Еўропы адкрыліся дыппрадстаўніцтвы БНР.
Аднак у сілу складанага ваенна-палітычнага становішча Рада БНР не змагла рэалізаваць ідэю дзяржаўнага суверэнітэту краіны — яна аказалася неабароненай перад расійскімі бальшавікамі і польскімі легіёнамі. У снежні 1918 года ўрад БНР быў вымушаны пераехаць у Вільню, затым — у Гродна. 1 студзеня 1919 года бальшавікі абвясцілі аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якая ў 1922 годзе ўвайшла ў склад СССР.
Многія гісторыкі лічаць, што менавіта перыяд БНР стаў першым этапам дзяржаўнага станаўлення беларускай нацыі.
БелаПАН
Мінск, 25 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/954/12941
Текущая дата: 16.11.2024