Актывісты зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай грамадскай арганізацыі "Малады фронт" патрабуюць ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ініцыяваць у парламенце галасаванне па пытанні ўвядзення мараторыя на смяротную кару.
Як паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Юліян Місюкевіч, адпаведныя звароты адпраўлены кожнаму са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў па пошце вечарам 3 красавіка. Прадстаўнікі маладзёжнай арганізацыі хочуць пачуць персанальныя адказы ад народных абраннікаў наконт гэтага і абяцаюць не толькі апублікаваць іх, але і данесці інфармацыю да выбаршчыкаў.
"Беларусь — апошняя краіна кантынента, дзе дагэтуль існуе практыка вынясення смяротных прыгавораў. На нашу думку, сам факт забойства чалавека дзяржавай даўно не адпавядае паняццю "цывілізаванае грамадства" і супярэчыць хрысціянскім традыцыям нашай краіны", — сказана ў звароце.
"Малады фронт" звяртае ўвагу парламентарыяў на верагоднасць судовай памылкі і відавочную немагчымасць выправіць яе ў сітуацыі, калі "прыгаворы выконваюцца ў кароткія тэрміны, без належных і дадатковых праверак, міжнародных экспертыз". "Нас абурае і тое, што сваякам забітых не паведамляецца дата смерці і месца пахавання, не выдаюцца целы", — сказана ў звароце.
Яго аўтары не лічаць пераканаўчымі спасылкі чыноўнікаў на рэферэндум 1996 года, падчас якога большасць насельніцтва ўхваліла прымяненне смяротнай кары ў Беларусі.
"Прайшло пятнаццаць гадоў з часу, калі грамадзяне краіны выказаліся за існаванне смяротнай кары. Магчыма, тады многія звязвалі існаванне гэтай меры з хуткай перамогай злачыннасці. Зараз сітуацыя змянілася, змяніліся людзі. Па тэлебачанні кажуць, што і злачыннасць даўно перамаглі. Большая частка актыўных беларусаў, каталіцкі касцёл і праваслаўная царква сёння выступаюць супраць смяротнай кары. Да таго ж статыстыка сведчыць, што такі від пакарання не садзейнічае змяншэнню колькасці цяжкіх злачынстваў", — зазначаецца ў лісце.
"Мы хацелі б пачуць абгрунтаваны адказ: чаму вы гатовыя або не гатовыя ўзняць гэта пытанне ў Палаце прадстаўнікоў. Вядома, усе адказы будуць апублікаваныя ў інтэрнэце, і мы пастараемся данесці гэту інфармацыю да вашых выбаршчыкаў", — паведамляе "Малады фронт".
Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 4 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/958/13278
Текущая дата: 27.12.2024