Белорусский портал в Казахстане

На таргах БВФБ курс долара ЗША знізіўся да 8.110 рублёў



Курс долара ЗША па выніках праведзеных 5 красавіка біржавых таргоў знізіўся на 30 рублёў і склаў 8.110 рублёў.

Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, аб`ём здзелак склаў 63 млн. 583 тыс. (заяўкі на куплю — 57 млн. 997 тыс., прапанова — 65 млн. 203 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 2 рублі і склаў 275 рублёў. Аб`ём таргоў склаў 795 млн. 513 тыс. расійскіх рублёў (заяўкі на куплю — 496 млн. 896 тыс., прапанова — 822 млн. 274 тыс.).

У таргах еўра аб`ём здзелак склаў 28 млн. 973 тыс. (попыт — 28 млн. 239 тыс., прапанова — 33 млн. 190 тыс.), а курс знізіўся на 80 рублёў і склаў 10.650 рублёў за еўра.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/958/13302
Текущая дата: 27.12.2024