Гэта зацверджана ўказам № 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю", падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам 29 сакавіка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Раней стаўка арэнднай платы была прывязана да базавай велічыні, якая 1 красавіка павышаецца з 35 да 100 тыс. рублёў.
Як гаворыцца ва ўказе, базавая арэндная велічыня разлічана на аснове дзеючай у 2011 годзе базавай стаўкі (35 тыс. рублёў) і індэкса спажывецкіх цэн, які за 2011 год у параўнанні з 2010 годам склаў 153,2%.
Дакументам адмяняецца дзяржаўнае рэгуляванне памеру арэнднай платы за гандлёвыя месцы на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, што знаходзяцца ў прыватнай уласнасці. Фарміраванне арэнднай платы за такія гандлёвыя месцы будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з нормамі Грамадзянскага кодэкса па ўзгадненні бакоў.
Указ вызначае, што ажыццяўленне арандатарам неаддзельных паляпшэнняў арандаванай нерухомай маёмасці не будзе з`яўляцца падставай для павелічэння памеру арэнднай платы. Гэта забяспечыць абарону арандатараў ад росту арэнднай платы ў сувязі з праведзенымі імі паляпшэннямі маёмасці.
З улікам практыкі прымянення ўказа прэзідэнта ад 23 кастрычніка 2009 года № 518 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю" ўдакладняюцца арганізацыі, што пералічваюць атрыманыя ад здачы ў арэнду сродкі ў рэспубліканскі бюджэт, а таксама памер такіх пералічэнняў.
Апрача таго, ва ўказе прапісаны юрыдычныя асобы, якім дадзена маёмасць у бязвыплатнае карыстанне.
У далейшым памер базавай арэнднай велічыні будзе штогод устанаўлівацца Саветам міністраў з улікам гадавога ўзроўню інфляцыі (індэкса спажывецкіх цэн за мінулы год у адносінах да папярэдняга) і прымяняцца з 1 красавіка гэтага года.
"Такім чынам, ствараецца зразумелы і прадказальны механізм змянення арэнднай платы за маёмасць, якая здаецца ў арэнду", — зазначылі ў прэс-службе.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/960/13090
Текущая дата: 26.12.2024