Белорусский портал в Казахстане

На таргах БВФБ беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют



Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў, што прайшлі 30 сакавіка, знізіўся на 50 рублёў і склаў 8.020 рублёў.

Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, аб`ём здзелак склаў 41 млн. 686 тыс. (заяўкі на куплю — 41 млн. 321 тыс., прапанова — 45 млн. 492 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 2 рублі і склаў 273,50 рубля. Аб`ём таргоў склаў 1 млрд. 472 млн. 755 тыс. расійскіх рублёў (заяўкі на куплю — 1 млрд. 233 млн. 103 тыс., прапанова —1 млрд. 477 млн. 304 тыс.).

У таргах еўра аб`ём здзелак склаў 19 млн. 468 тыс. (попыт — 19 млн. 448 тыс., прапанова — 21 млн. 951 тыс.), а курс знізіўся на 40 рублёў і склаў 10.710 рублёў за еўра.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2012 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/960/13109
Текущая дата: 26.12.2024