Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 20 сакавіка



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 20 сакавіка 2012 года.

На 20 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют.

Долар ЗША — 8.000 беларускіх рублёў (абсалютны мінімум года)
Еўра — 10.530 (абсалютны мінімум года)
Расійскі рубель — 274
Украінская грыўна — 995,95 (абсалютны мінімум года)

Кошык валют — 2.847,23 (абсалютны мінімум года)

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 60 рублёў (0,74%), еўра — на 10 (0,09%), расійскага рубля — на 0,50 (0,18%), грыўны — на 7,69 рубля (0,77%). Курс кошыка валют знізіўся на 9,74 рубля (0,34%) у параўнанні з папярэднім днём і на 18,60 рубля (0,65%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3163, "долар/расійскі рубель" — 29,1971, "долар/грыўна" — 8,0325.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 20 сакавіка долар купляюць па 7.900—8.000 і прадаюць па 8.035—8.290 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэднія курсы куплі і продажу знізіліся на 48 рублёў.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 7.950—8.000 рублёў пры куплі, 8.100—8.150 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/962/12890
Текущая дата: 26.12.2024