11 лютага ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі прайшоў фестываль-конкурс снежна-лядовых скульптур.
Для снежна-лядовай скульптуры патрэбныя толькі інструменты і добрая ідэя, упэўнены ўдзельнік фестывалю-конкурсу, які разам са сваім сябрам стварыў са снегу і лёду скульптуру велікана. "Мы зрабілі волата, які трымае горад. Ён падняў яго да сонца, каб людзям было цяплей і радасней, таму што горад знаходзіўся ўнізе, за скаламі. Праца заняла гадзін шэсць-сем", — сказалі пачынаючыя скульптары, студэнты аднаго з мінскіх мастацкіх каледжаў.
Паводле слоў загадчыцы інфармацыйна-асветнага цэнтра батанічнага сада Алены Сакурэнка, ідэя правядзення фестывалю выспела яшчэ летась. "Вельмі хацелася яе ўвасобіць. Сёлета цудоўная зіма, шмат снегу, шмат цікавасці з боку наведвальнікаў, таму сваю мару мы ўвасобілі", — зазначыла Сакурэнка.
У фестывалі ўзялі ўдзел 12 каманд, якія складаліся з прафесійных скульптараў і студэнтаў мастацкіх каледжаў. Пераможцаў фестывалю-конкурсу, якіх выбіралі з дапамогай галасавання гледачоў, узнагародзілі прызамі і падарункамі.
БелаПАН
12 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/964/12224
Текущая дата: 15.11.2024