Пра гэта 7 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента "Белаўтадар" Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Аляксандр Галаўнёў.
Галаўнёў таксама паведаміў, што да 2014 года плануецца закончыць участак другой кальцавой паміж дарогамі М3 і М6 працягласцю 44 км. "У цэлым агульная даўжыня новай кальцавой дарогі будзе складаць 157 км у чатыры паласы з раздзяляльнай паласой і асвятленнем на ўсёй працягласці дарогі, што забяспечыць хуткасны рэжым у 120 км/ч. Закончыць будаўніцтва плануецца да 2017 года", — зазначыў ён.
Як паведаміў прадстаўнік "Белаўтадара", зараз працягласць дарог, што вядуць ад Мінска да абласных цэнтраў, складае 1.029 км, у тым ліку на працягу 327 км дарогі маюць чатыры паласы руху, 207 км — дзве. "Гэтыя дарогі праходзяць па масе населеных пунктаў з насельніцтвам да тысячы чалавек, што абцяжарвае хуткасны рух па трасах", — падкрэсліў Галаўнёў. Паводле яго слоў, для больш эфектыўных зносінаў паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі прынята праграма рэканструкцыі наяўных дарог і будаўніцтва новых. Зараз праходзяць рэканструкцыю дзве дарогі — М4 Мінск — Магілёў і М5 Мінск — Гомель.
"Рэканструкцыя М4 праходзіць за кошт крэдыту ААБ "Беларусбанк", указам прэзідэнта ў 2010 годзе на яе было выдзелена 830 мільярдаў рублёў. Палова з гэтых сродкаў ужо асвоена. Але ў сувязі з інфляцыяй у краіне гэтых грошай зараз не хапае. Мы ацэньваем дэфіцыт сродкаў у паўтара трыльёна рублёў. Падрыхтаваны ўказ прэзідэнта аб удакладненні фінансавання, у хуткім часе гэта пытанне павінна вырашыцца ў нейкі бок. Калі фінансаванне будзе забяспечана, то ў 2012 годзе плануецца ўвод дарогі на ўсім працягу ад Мінска да Магілёва", — удакладніў Галаўнёў.
БелаПАН
7 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/966/12087
Текущая дата: 15.11.2024