Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 8 лютага



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 8 лютага 2012 года.

На 8 лютага Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.430 беларускіх рублёў
Еўра — 11.070
Расійскі рубель — 280
Украінская грыўна — 1.049,23

Кошык валют — 2.967,41

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 60 рублёў (0,72%), еўра — на 130 (1,19%), расійскага рубля — на 3 рублі (1,08%), грыўны — на 7,99 (0,77%). Курс кошыка валют вырас на 29,26 рубля (1,00%) у параўнанні з папярэднім днём і на 101,58 рубля (3,54%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3132, "долар/расійскі рубель" — 30,1071, "долар/грыўна" — 8,0345.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 8 лютага долар купляюць па 8.280—8.365 і прадаюць па 8.370—8.800 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 4 рублі, продажу — на 2.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.300—8.350 пры куплі, 8.400—8.450 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 8 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/966/12113
Текущая дата: 15.11.2024