Падаражанне рыбнай прадукцыі адбілася на аб`ёмах продажу, якія апошнім часам знізіліся. Між тым, рыба — гэта карысны для здароўя чалавека прадукт, які павінен быць даступным.
Таму ўпраўленне гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама збіраецца пашырыць гандлёвую інфраструктуру для продажу рыбы. У Магілёве не хапае спецыялізаваных павільёнаў. Таму цяпер вядуцца перамовы з кампаніямі-вытворцамі па стварэнні рыбных крам. Начальнік абласнога ўпраўлення гандлю Алег Буянаў паведаміў, што сёлета будуць арганізаваны і новыя рыбныя кірмашы. Кірмаш "Рыба Беларусі", які адбыўся летась, напрыканцы года, прайшоў паспяхова: 18 прадпрыемстваў прадалі вялікі аб`ём рыбнай прадукцыі і з`ехалі з абласнога цэнтра "пустымі".
Пакуль жа ў гастраномах і супермаркетах магілёўцы набываюць мала рыбы. "Рыба дарагая", — тлумачаць гандляры і пакупнікі. Выключэнне, бадай што, склалі перадсвяточныя дні, калі кожны імкнуўся, нягледзячы на цэны, упрыгожыць стол лепшымі гатункамі рыбы. Цяпер усё вярнулася на ранейшы ўзровень. Дапамагчы зрабіць рыбу даступнай для людзей павінна дзяржаўная праграма па развіцці рыбагаспадарчай дзейнасці: прадпрыемствы, дзе выкарыстоўваюцца перадавыя тэхналогіі па гадаванні каштоўных відаў рыбы, з`яўляюцца і ў Магілёўскай вобласці. Таксама будуць павялічвацца аб`ёмы вытворчасці сажалкавай рыбы ў гаспадарках.
Ілона Іванова
Звязда, 8 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/966/12116
Текущая дата: 15.11.2024